22 лістапада, Орша /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Грамадзяне павінны прымаць больш актыўны ўдзел ва ўпраўленні агульнай маёмасцю шматкватэрных жылых дамоў. Такую думку ў эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА выказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац.
"Я глыбока перакананы, што грамадзяне, якія пражываюць у шматкватэрных жылых дамах, дзе 86% жылля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, абавязаны несці адказнасць не толькі за сваю кватэру, але і за агульную маёмасць дома", - сказаў міністр. На сённяшні дзень існуе некалькі спосабаў кіравання агульным домаўладаннем: праз ЖЭС, кіруючую кампанію, таварыства ўласнікаў, непасрэднае кіраванне. І грамадзяне надзелены правам самастойна выбраць гэту форму.
У Мінжылкамгаса няма звестак аб тым, што каго-небудзь гвалтоўна прымушаюць заключаць дагаворы з кіруючымі кампаніямі. Калі грамадзяніна не задавольвае форма кіравання, якасць паслуг, ён заўсёды можа разам з іншымі жыльцамі гэтага супольнага домаўладання сабраць агульны сход і выбраць прымальную форму кіравання. Акрамя гэтага, калі ён не можа сабраць 25% супольных домаўладальнікаў, ён можа звярнуцца ў выканкам, які абавязаны правесці агульны сход, дзе будзе выбрана ўпаўнаважаная асоба, абрана форма кіравання гэтай маёмасцю, растлумачыў Андрэй Шорац. "Аднак гэтым правам грамадзяне не карыстаюцца. З аднаго боку, яны не дастаткова ініцыятыўныя і не хочуць гэтым займацца, з другога боку, выканкамы лічаць такую працу лішняй галаўным болем", - лічыць ён.
На думку Андрэя Шорца, часта грамадзяне займаюць пазіцыю ўтрыманцаў і не жадаюць займацца сваім агульным домаўладаннем, частка паслуг за абслугоўванне якога дзяржава датаруе. Разам з тым уладальнік прыватнага дома за ўласныя сродкі па рынкавым кошце самастойна рамантуе дах, ставіць агароджу, займаецца абслугоўваннем інжынерных камунікацый і не звяртаецца да дзяржавы за датацыямі, дадаў міністр.
У цяперашні час у рэспубліцы створаны камплект неабходных дакументаў для грамадзян, якія жадаюць займацца абслугоўваннем сваіх дамоў. Ніякіх дадатковых дакументаў не патрабуецца, сказаў Андрэй Шорац.-0-
БЕЛТА
Грамадзяне павінны актыўней удзельнічаць ва ўпраўленні агульнай маёмасцю шматкватэрных дамоў - А.Шорац
22.11.20120 праглядаў