9 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Грамадзянка Украіны праз беларускую мяжу спрабавала нелегальна трапіць да сваякоў у Латвію, расказаў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
На адной з пагранічных застаў Полацкага пагранатрада на беларуска-латвійскай мяжы спрацаваў сігналізацыйны комплекс. Пагранічнікамі былі прыняты неадкладныя меры да пошуку невядомага паблізу дзяржмяжы. Латвійскія пагранічнікі таксама былі праінфармаваны аб магчымым парушэнні дзяржаўнай мяжы.
У ходзе праверкі ўчастка мясцовасці пагранічнікамі былі выяўлены сляды парушальніка. У выніку супольных дзеянняў беларускіх і латвійскіх пагранічнікаў паблізу мяжы была затрымана грамадзянка Украіны 1970 года нараджэння. У ходзе разбіральніцтваў устаноўлена, што жанчына хацела наведаць сваякоў у Латвіі. У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі парушальніца прыцягнута да адказнасці за парушэнне дзяржмяжы ў выглядзе выплаты штрафу і выдворена за межы рэспублікі.-0-
БЕЛТА
Грамадзянка Украіны праз беларускую мяжу спрабавала нелегальна трапіць да сваякоў у Латвію
9.1.20130 праглядаў