30 ліпеня, Лепель /Ул. інф./ Завяршылася адкрытае першынство ДЮСШ «Альбатрос» па веславанні і каноэ, прысвечанае юбілею гэтага віду спорту ў Лепелі. На спаборніцтвы, якія праводзіліся на працягу двух дзён, з'ехаліся грэбцы з Бароўкі, Оршы, Навалукомля, Віцебска – усяго 86 удзельнікаў.
30 ліпеня, Лепель /Ул. інф./ Завяршылася адкрытае першынство ДЮСШ «Альбатрос» па веславанні і каноэ, прысвечанае юбілею гэтага віду спорту ў Лепелі. На спаборніцтвы, якія праводзіліся на працягу двух дзён, з'ехаліся грэбцы з Бароўкі, Оршы, Навалукомля, Віцебска – усяго 86 удзельнікаў.
-- Дваццаць пяць гадоў таму ў пачатку ліпеня ўпершыню ў нашым раёне былі спушчаны на ваду байдаркі і каноэ.
Для ўзнагароджання ганаровымі граматамі за ўклад у развіццё воднага спорту Валерыя Харкевіча і Паўла Юльковіча прыехаў намеснік дырэктара Віцебскага абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Віктар Сімакоў. На трэнерскай ніве чвэрць стагоддзя. Паўлу Імполітавічу ўручылі таксама імянны нагрудны знак. Чаму толькі яму? Імянны знак атрымліваюць усяго адзін раз за прафесійную дзейнасць – у Валерыя Якаўлевіча такая ўзнагарода ўжо ёсць.
Дырэктар адзначыла – не толькі ўзнагароджаныя адданыя сваёй справе: Міхаіл Гінтофт і Дзмітрый Юшкевіч дзесяцігадовымі прыйшлі ў спорт, пазней засталіся навучаць і працуюць трэнерамі ўжо каля 15 гадоў.
Сёлета судзейская калегія вырашыла арганізаваць заезд ветэранаў, каб тыя правялі майстар-клас. На старт выйшлі восем ветэранаў ва ўзросце ад 30 да 48 гадоў, сярод іх майстар спорту Аляксандр Пасмурцаў з Навалукомля і кандыдат у майстры спорту Андрэй Султанаў з Оршы.
Спаборніцтвы праводзіліся па спрынтарскіх дыстанцыях: у першы дзень - 500 метраў, у другі – 200 метраў.
Вельмі хваляваліся і перажывалі малышы – першыя заезды. Аднак здолелі сабрацца і паказаць добрыя вынікі. На байдарках адразу на дзвюх дыстанцыях у групе 2000 г.н. вызначыліся баравчанкі: першыя месцы заняла Дар'я Зарэцкая, другія заваявала Дар'я Шамрына. Сярод каноістаў і зноў адразу ў двух спрынтах першыя месцы занялі лепельчанін Ілья Дзямко і другія - Ілья Харкевіч.
Сярод дзяўчат 1998-99 г.н., якія выступаюць на байдарках-адзіночках, усе прызавыя месцы дасталіся лепельчанкам: Елізавеце Аношка – першыя, Яне Белкоўскай - другія, Наталлі Ланько – трэція.