18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальнічны фронт прайшоў уночы па Беларусі, без святла застаюцца 473 населеныя пункты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ГПА "Белэнерга".
"У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 17 ліпеня (навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 метраў у секунду) зноў паступілі паведамленні аб парушэннях у размеркавальнай сетцы, энергетыкі ліквідуюць аварыйныя адключэнні", - распавялі ў "Белэнерга".
Паводле інфармацыі на 9.00 18 ліпеня, з-за чарговага навальнічнага фронту адключанымі ад энергазабеспячэння застаюцца 473 населеныя пункты. Пры гэтым энергазабеспячэнне значнай колькасці населеных пунктаў было адноўлена яшчэ ўночы 18 ліпеня.
Ад наступстваў стыхіі больш за ўсё пацярпелі Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці. Ва ўстараненні наступстваў задзейнічана 207 аварыйна-аднаўленчых брыгад.