29 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзейнасць арганізаванай групы незаконных прадпрымальнікаў спынена ў Віцебскай вобласці, паведаміў сёння на брыфінгу намеснік начальніка 9-га упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБВП МУС Беларусі Андрэй Краско, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Устаноўлена, што з 2011 года па люты цяперашняга года шэраг жыхароў рэгіёна ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў, аб'яднаўшыся ў арганізаваную групу, ажыццяўлялі бартарныя здзелкі без рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. У склад групы ўваходзілі людзі, якія займалі пасады ад менеджараў да кіраўнікоў розных камерцыйных структур. Афіцыйную працу яны паспяхова сумяшчалі з незаконнай дзейнасцю.
База фірмы знаходзілася ў Полацкім раёне. На складах незаконных прадпрымальнікаў канфіскавана тавараў - запчастак для аўтатранспарту і крупы - на суму больш за Br350 млн. Агульны тавараабарот дасягаў амаль Br1 млрд. Пры гэтым бартарныя здзелкі ажыццяўляліся з шэрагам буйных, у тым ліку дзяржаўных, прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.
Затрыманы і змешчаны пад варту дзве найбольш актыўныя ўдзельніцы фарміравання. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, здзейсненую ў складзе арганізаванай групы, у дачыненні да іх узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.233 КК Беларусі, якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Вядзецца следства.-0-
БЕЛТА
Група незаконных прадпрымальнікаў у Віцебскай вобласці развіла абарот амаль на Br1 млрд.
29.5.20120 праглядаў