Сяргей Пятровіч адзначыў, што асноўная мэта візіту – азнаёміць калектыў з апошнімі зменамі ў заканадаўстве і аказаць прававую падтрымку.
Ключавыя тэмы сустрэчы: «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі» – падрабязна раскрыў Сяргей Канапелька;
Раздзел сумеснай уласнасці сужэнцаў – з практычнымі прыкладамі з судовай практыкі выступіла Вера Шлома, намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў;
Атэстацыя рабочых месцаў і кампенсацыі за шкодныя ўмовы працы – гэту тэму асвятліла Вольга Дрэбенцова, начальнік аддзела дзяржэкспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
У завяршэнне мерапрыемства работнікі змаглі атрымаць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавяць.
Група па прававым асвеце Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам правяла сустрэчу з работнікамі Лепельскага МКК
16.5.20250 праглядаў