23 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальны груз алкагольнай прадукцыі канфіскаваны ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Напярэдадні ўдзень супрацоўнікі 9 упраўлення ГУБАС МУС і ПМСН УУС затрымалі грузавую аўтамашыну "Мерсэдэс" пад кіраваннем індывідуальнага прадпрымальніка, жыхара Полацка 1974 года нараджэння, які па падробленых дакументах перавозіў 6,3 тыс. бутэлек алкагольнай прадукцыі аб'ёмам каля 3,2 тыс. л на суму Br159 млн.
На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол. Груз канфіскаваны.-0-
БЕЛТА
Груз алкагольнай прадукцыі на Br159 млн. канфіскаваны ў Віцебску
23.3.20120 праглядаў