23 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Груз мандарынаў затрыманы ў Полацкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Паблізу вёскі Чарнешчына супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі грузавую машыну "Вольва" пад кіраваннем жыхара горада Давыд-Гарадок Столінскага раёна 1968 года нараджэння, які без адпаведных дакументаў перавозіў 16,6 т мандарынаў. Кошт садавіны ацэньваецца ў Br250 млн. Груз затрыманы. Праводзіцца праверка.-0-

БЕЛТА