Адзін раён – адзін праект
Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па прынцыпе
«Адзін раён – адзін праект»
| Імя прозвішча | Пасада / Статус |
|---|
| Найменне інвестыцыйнага праекта | Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці ДАЦ «Домжарыцы» |
|---|---|
| Раён (горад) рэалізацыі | Лепельскі |
| Найменне арганізацыі |
ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» |
| Тэрмін рэалізацыі (гады) | 2024-2025 |
| Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал, млн. рублёў | 13,0 |
| Колькасць ствараемых новых (дадатковых) працоўных месцаў/колькасць створаных новых працоўных месцаў | 20 |
| Магчымыя сацыяльна-эканамічныя эфекты ад рэалізацыі праекта для рэгіёна | Дадзеная вытворчасць арганізавана з мэтай тэхнічнай мадэрнізацыі і стварэння новых працоўных месцаў |
| Від выпускаемай прадукцыі | Піламатэрыялы рознай вільготнасці, шчэпка паліўная, паддоны драўляныя, садова-паркавая мэбля |
| Кароткі ход рэалізацыі праекта | ПРАЕКТ РЭАЛІЗАВАНЫ. У рамках тэхнічнай мадэрнізацыі ўстаноўлена лінія сартавання круглай драўніны на 12 кішэняў, завершана будаўніцтва сушыльнага комплексу на чатыры сушыльныя камеры аб'ёмам 50 кубічных метраў кожная, арганізаваны два патокі пілавання для буйной драўніны ("Мебор HTZ 1100 PRO" (Славенія) і "Wood Mizer LT70" (ЗША) і для дробнай драўніны (лінія "Мебор" (Славенія) і новая лінія KRAFTER (Расійская Федэрацыя) з аўтаматычным штабеляваннем піламатэрыялаў). Працэс перапрацоўкі драўніны на ўсіх лініях завершаны атрыманнем паліўнай шчэпкі. Устаноўлены два склады для гатовай прадукцыі. Уведзены ў эксплуатацыю два новыя цэхі: -цэхі па вытворчасці садова-паркавай мэблі; -цэхі аптымізацыі, зрошчвання і строганні. Цэх дрэваапрацоўкі ДАЦ «Домжарыцы» пасля тэхнічнай мадэрнізацыі стаў сучаснай бязводхаднай вытворчасцю, на якой атрымліваюць канкурэнтаздольную прадукцыю. |
| Кантактныя дадзеныя арганізацыі | +375 (2132) 3-77-44 info@berezinsky.by |