Рэсурсы
Лепельскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці.
Раён валодае значнымі ляснымі рэсурсамі, больш за 50 працэнтаў тэрыторыі Лепельскага раёна займаюць лясы.
Ізабілле водных рэсурсаў, асабліва азёр, ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловага рыбалоўства. На тэрыторыі раёна 131 возера і 27 малых рэк. Самыя буйныя азёры – Лепельскае (плошча 10,18 квадратных кіламетра), Акано, Берашча, Варонь, Бабрыца, Тэлец. Возера Какісіна з'яўляецца заказнікам мясцовага значэння. Маюцца значныя разведаныя запасы падземных вод.
Асноўнымі мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі, якімі валодае раён, з'яўляюцца торф, сапрапель, гліны, пяскі і пясчана-жвіровыя адклады. На тэрыторыі раёна маецца 243 тарфяных радовішчы, з іх 11 радовішчаў могуць выкарыстоўвацца для здабычы торфу як для сельскагаспадарчых мэт, так і для патрэб цеплаэнергетыкі.
У многіх азёрах раёна маюцца значныя запасы сапрапелю, які ў залежнасці ад складу можна выкарыстоўваць у якасці угнаенняў, кармавых дабавак, пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і клеючых дабавак і як лячэбныя гразі.
Колькасць пражываючага насельніцтва – 31,5 тысяч чалавек, з іх 17,4 тысяч чалавек пражывае ў горадзе Лепель, 14,1 тысяч чалавек – сельскае насельніцтва. Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Лепельскага раёна, складае 13 тысяч чалавек