Прафілактыка наркаманіі
Інспекцыя па справах непаўналетніх нагадвае
Крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (чч. 2-5 арт. 328 Крымінальнага кодэкса) наступае з 14 гадоў.
Трапляючыся ў злачынную сетку наркабізнэсу, вы становіцеся ўдзельнікам арганізаванай групы, цана такой дзейнасці – да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Распаўсюджванне наркатычных сродкаў, гэта не заробк, а верны спосаб страціць свабоду, рэпутацыю і магчымасць далейшага працаўладкавання.
Бацькам непаўналетніх варта звяртаць увагу на змяненне паводзін дзіцяці, наяўнасць у іх падазроных грашовых сродкаў або новых дарагіх рэчаў, а таксама кантраляваць анлайн-актыўнасць сваіх дзяцей і навучаць правілам бяспекі ў сетцы. Заўсёды думайце, куды павярнуць, і выбірайце правільны шлях!
Жыхар Лепеля ў пачатку верасня 2025 года ў інтэрнэце шукаў спосабы падпрацоўкі. Знайшоўшы шуканае, 39-гадовы мужчына клюнуў на магчымасць высокага заробку. Пра наступствы лепельчанін не падумаў, пра што цяпер горка шкадуе.
– Абвінавачаны ў мэсэнджары «Telegram». спісаўся з куратарам інтэрнэт-крамы па продажы наркатычных сродкаў, – распавёў намеснік пракурора Віцебскага раёна Павел Сухаў. – У абавязкі лепельчаніна, сярод іншага, ўваходзіла выкананне даручэнняў аператараў, забеспячэнне мер канспірацыі, а таксама набыццё наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, іх расфасоўка, захоўванне, перавозка і раскладка.
Пра супрацьпраўны бізнэс, які працягваўся каля трох тыдняў, стала вядома супрацоўнікам праваахоўных органаў.
– У ходзе асабістага ператрусу мужчыны, а таксама агляду яго месца жыхарства і больш за 33 схованак супрацоўнікамі праваахоўных органаў выяўлена і канфіскавана псіхатропнае рэчыва агульнай масай 1696,21 г, – паведаміў Павел Сухаў.
Пракуратура Віцебскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу. Жыхару Лепеля інкрымінуюцца незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозка, незаконны збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненыя арганізаванай групай.
Мужчыну пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
Непаўналетнія і «наркабізнэс»: як падлеткаў уцягваюць у злачынныя схемы
У бягучым годзе ў Брэсцкай вобласці 10 падлеткаў сталі фігурантамі крымінальных спраў аб незаконным абароце наркотыкаў. Амаль палова з іх дзяўчынкі.
Непаўналетніх вярбавалі праз мэсэнджары пад выглядам «бязшкоднага заробку». Пры выкананні першых жа заданняў падлеткаў затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі.
Прыклады са следчай практыкі, якія наглядна паказваюць, як падлеткі трапляюць у «наркабізнес», а таксама парады следчых, чытайце на сайце: sk.gov.by