Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Фёдаравіч правяла навучальнае мерапрыемства з малышамі з дзіцячага сада №4 і №9 горада Лепеля. Ужо ў дашкольным узросце яны ўсё выдатна запамінаюць і нават могуць навучыць правілам пажарнай бяспекі дарослых.

Таццяна Уладзіміраўна правяла з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, у ходзе якой хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкольнікі строга-строга засвоілі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.
У ходзе заняткаў дзеці ў гульнявой форме тэлефанавалі па нумарах «101» і «112», вучачыся правільна паведамляць пра надзвычайную сітуацыю і дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Небяспечна-бяспечна».
На памяць аб сустрэчы Таццяна Уладзіміраўна ўручыла будучым школьнікам першыя прапісы па бяспецы.
МНС заклікае: паважаныя бацькі, вучыце свайго дзіцяці правілам бяспечных паводзін кожны дзень. Выкарыстоўвайце для гэтага нестандартныя метады: гуляйце з ім, паказвайце пазнавальныя мультфільмы і ролікі, прыводзьце прыклады з казак.
І, вядома, самі будзьце прыкладам для дзяцей: калі вы заўсёды будзеце выключаць электрапрыборы, сыходзячы з дома, то і дзіця будзе рабіць так жа. Дзеці ідуць не за парадамі, а за ўчынкамі, таму выконвайце правілы бяспекі разам і ніколі не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду!