У рамках маштабнай акцыі «Бяспечныя канікулы» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць мерапрыемствы ў дашкольных установах адукацыі. Ужо ў дашкольным узросце малышы выдатна запамінаюць і нават могуць навучыць правілам пажарнай бяспекі дарослых.

Выратавальнікі правялі з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкольнікі строга-строга засвоілі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.

У ходзе заняткаў дзеці ў гульнявой форме тэлефанавалі па нумарах «101» і «112», вучачыся правільна паведамляць пра надзвычайную сітуацыю і дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Небяспечна-бяспечна».

Дзеці з дзіцячага садка №8 горада Лепеля змаглі паблізу пазнаёміцца з пажарным аўтамабілем, спецыяльным абсталяваннем і элементамі баявога адзення ратавальнікаў. Дзеці і баявое адзенне прымяралі, і пры дапамозе апарата на сціснутым паветры дыхалі, і за рулём пажарнага аўтамабіля сядзелі.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім пра бяспеку.