Народны драматычны тэатр “Пошук” ДУК “Лепельскі раённы Дом культуры” прыняў удзел у I Міжнародным конкурс-фестывалі «Мы жывем і тварымо!», які прайшоў у МБУК «Дом культуры Ленінскага камсамола» г. Вялікія Лукі Расійскай Федэрацыі.

Работы прымаліся ў некалькіх намінацыях: «Мастацкае слова» (паэзія, проза, маналог, музычна-літаратурная кампазіцыя); «Драматычны тэатр» (манаспектакль, урывак спектакля, драматычны спектакль); «Музычны тэатр» (аперэта, мюзікл); «Лялечны тэатр»; «Пластычны тэатр» (пантаміма, пластычны этюд); «Фальклорны тэатр» (народная драма, тэатр «Петрушка», балаган, вертепныя прадстаўленні, абрад дзеянні і рытуалы)
Па заканчэнні конкурсных дзён члены журы і педагогі прынялі ўдзел у сумесным круглым стале, у якім абмеркавалі конкурсныя выступленні і абмяняліся думкамі. Члены журы выказалі свае ўражанні і далі рэкамендацыі кіраўнікам і педагогам.
Народны драматычны тэатр “Пошук” прадставіў на суд гледачоў і журы конкурсу камедыю-фарс «А раніцай яны прачнуліся» У. Шукшына, за што атрымаў ДЫПЛОМ Гран-пры ў намінацыі «Драматычны тэатр»