Адпраўляючыся ў лес па грыбы і ягады, ці проста на шпацыр, людзі часта так захопліваюцца, што непрыкметна для сябе губляюць знаёмыя арыенціры і самастойна выйсці з ляснога масіву ўжо не могуць.
З пачатку года ў лясах Віцебшчыны згубіліся 16 чалавек, з іх 4 дзіцяці. Часам згубленыя людзі самастойна знаходзяць шлях дадому, але часцей за ўсё без дапамогі ратавальнікаў, работнікаў міліцыі і валанцёраў не абысціся.
Пра што варта памятаць, адпраўляючыся ў лес?
1. Перш за ўсё, неабходна даведацца прагноз надвор'я і ўлічваць час сутак. Не сакрэт, што ў лесе цямнее вельмі хутка, таму плануйце выхад у лес у першай палове дня.
2. Для збору грыбоў і ягад, ці проста шпацыраў, выбірайце добра знаёмыя месцы і прытрымлівайцеся межаў вядомай вам мясцовасці ў лесе.
3. Абавязкова паведаміце сваякам, сябрам ці знаёмым пра свой паход у лес, меркаваны маршрут і час вяртання. Папярэджвайце іх, калі Вашы планы ці маршруты мяняюцца.
4. Сумленна трэба паставіцца да выбару адзення: надзявайце зручнае, непрамакальнае адзенне і абутак, аддаючы перавагу рэчам яркіх колераў.
5. Абавязкова вазьміце з сабой зараджаны тэлефон, ваду, невялікі запас ежы, лекі, нож і запалкі.
Калі вы ўсё ж заблудзіліся ў лесе – супакойцеся, не панікуйце і паспрабуйце арыентавацца на мясцовасці. Прыслухайцеся да гукаў – брэх сабак, гук аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, сірэны – гэта ўсё вельмі важныя арыенціры. Галоўнае для вас – выйсці да людзей, таму яшчэ аднымі важнымі маякамі будуць лініі электраперадач, прасекі і сцежкі. Выявіўшы любы з гэтых аб'ектаў, ідзіце ўздоўж яго, і вы абавязкова знойдзеце людзей. Набярыце нумар службы выратавання «101» ці «112» і паведаміце, з якога населенага пункта вы адправіліся ў лес, у якім напрамку рухаліся і апішыце, што бачыце вакол, па магчымасці адпраўце свае каардынаты.
Калі да цемры адшукаць шлях дадому не атрымалася, то Вам неабходна паклапаціцца пра начлег, бо перамяшчацца па начным лесе досыць небяспечна. Уладкуйце месца для адпачынку, развядзіце вогнішча і чакайце дапамогі.
Памятайце, выконваючы правілы бяспекі, Вы зробіце сваё знаходжанне ў лесе бяспечным і максімальна камфортным.