Менавіта па трасе рэспубліканскага значэння Р46 пралягае шлях з Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, а таксама Прыбалтыкі і Расіі ў беларускую сталіцу.

У канцы мінулага года ўвялі ў строй участак аўтамабільнай дарогі Р-46 ад Сорачына да Полацка, цяпер вядзецца будаўніцтва дарогі ад Сорачына да Лепеля. Прыемна адзначыць, што работы поўным ходам ідуць у Лепельскім раёне.

Пашыраюцца абочыны, робяцца развязкі, прыпыначныя пункты і многае іншае. МАЗы з пяском, мноства разнастайнай тэхнікі на трасе… Магчыма, гэта дастаўляе нязручнасці, але, у той жа час, кіроўцы з цікавасцю назіраюць за пераўтварэннямі і мараць з ветрыкам пракаціцца па абноўленай дарозе.

Жыхары і госці краіны бачаць, як развіваецца Беларусь, і разумеюць, што палітыка нашай дзяржавы накіравана на камфорт для людзей. Бо дарога для кіроўцаў — гэта частка жыцця, якую яны праводзяць у дарозе.