У рамках рабочай паездкі на Віцебшчыну намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Уладзіміравіч Болатаў прыняў удзел у адкрыцці новага корпуса дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына», а таксама наведаў падраздзяленні Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Ігар Уладзіміравіч азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі нясення службы ратавальнікамі, а таксама пагутарыў з асабовым складам гарнізона.

Намеснік міністра нагадаў работнікам аб важнасці падтрымання высокага ўзроўню баявой гатоўнасці падраздзяленняў, выкананні працоўнай і транспартнай дысцыпліны, а таксама неабходнасці ўдасканалення прафесійных навыкаў і ўмацавання фізічнай падрыхтоўкі ратавальнікаў.

Пільную ўвагу было акцэнтавана на неабходнасці выканання на службовым узроўні тых функцый, якія сёння ўскладзены на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.

У завяршэнні сустрэчы Ігар Уладзіміравіч падзякаваў Лепельскі гарнізон за праведзеную працу, а таксама нацэліў работнікаў на далейшае развіццё і важнасць дакладнага выканання свайго службовага абавязку, зладжанасці дзеянняў у вырашэнні любых пастаўленых задач.