19 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнага клуба "Нафтан" Ігар Кавалевіч выставіў "Нафтану" за другі тайм гульні з "Црвена Звезда" 10 балаў. Такі ацэначны бал галоўны трэнер выставіў сваёй камандзе па выніках хатняй гульні ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, якая завяршылася сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы пра сербскую каманду, Ігар Кавалевіч адзначыў, што гэта добрая каманда еўрапейскага ўзроўню. "У першым тайме нам не ўдалося наладзіцца належным чынам на гульню, адчувалася скаванасць гульцоў. Не зусім удала згуляў левы фланг абароны, перадавалася нервовасць", - сказаў галоўны трэнер. "Црвена Звезда" ў поўнай меры выкарыстала памылкі "Нафтана" ў першым тайме, і пасля яго лік гульні быў 3:0. "У другім тайме нам не было чаго губляць, акрамя гонару і сумлення. Верагодна, менавіта таму камандзе ўдалося перабудаваць гульню, кантраляваць мяч і дзякуючы гэтаму забіць тры галы. На жаль, чацвёрты не быў залічаны", - прызнаўся Ігар Кавалевіч. "Мы змагаліся, хацелі гуляць і будзем наладжвацца на сур'ёзную гульню ў Сербіі", - дадаў Ігар Кавалевіч. Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, ён сказаў, што не выключае свайго ўдзелу ў матчы ў адказ у Сербіі. Ацэньваючы шанцы на выхад у наступны раўнд Лігі Еўропы, Ігар Кавалевіч прызнаўся, што пройгрыш у хатнім матчы паменшыў шанцы "Нафтана", аднак запэўніў, што каманда прыкладзе ўсе намаганні, каб выйсці ў наступны этап Лігі Еўропы. Футбалісты "Нафтана" прайгралі сербскай "Црвене зьвезде" у стартавым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы сёння ў Віцебску з лікам 3:4.-0-

БЕЛТА