Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка пачаў рабочую паездку на Браслаўшчыну з наведвання цэнтральнай раённай бальніцы, дзе прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці цэнтральнага стэрылізацыйнага аддзялення.
Парламентарый таксама азнаёміўся з працай ПЦР-аддзела клініка-дыягнастычнай лабараторыі і нядаўна адкрытага мамaграфічнага кабінета.
Ігар Сергяенка наведаў СПК "Маяк Браслаўскі" і азнаёміўся з працай новага малочна-таварнага комплексу.
- СПК "Маяк Браслаўскі" – найбуйнейшая гаспадарка ў Браслаўскім раёне. Тут налічваецца 10.200 км сельскагаспадарчых земляў, працуе 400 чалавек. Мы маем свінагадоўчы комплекс на 22 тысячы галоў, 3 тысячы буйной рагатай жывёлы, 900 кароў. Новы малочна-таварны комплекс пабудаваны ў снежні 2024 года. На дадзены момант тут утрымліваецца 770 кароў, 340 галоў цялушак, 180 цялят, - распавёў старшыня СПК "Маяк Браслаўскі" Рамуальд Шукель.
Сёння спікер парламента прыме ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі «Маладыя спецыялісты Браслаўшчыны: стань часткай нашай каманды».