Гэта
важная падзея паказала, што беларусы сталі згуртаванай і спелай нацыяй.
Усе рашэнні Збору з'яўляюцца ўвасабленнем волі народа ў закон, а значыць, будуць
мець далейшую сілу. І, вядома, на ўсіх удзельнікаў ускладаецца найвялікшая
адказнасць. Яны будуць тлумачыць беларускаму грамадству, над чым працуе
Усебеларускі народны сход, якія стратэгічна важныя задачы вырашае.
Сёння 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную Мікалаеўска-Будапешцкую
Чырвонасцяжную, ордэна Суворава брыгаду наведаў запрошаны на УНС,
старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан з мэтай інфармавання аб
грандыёзным маштабным мерапрыемстве, якое пакінула выключна станоўчыя
ўражанні і выклікала буру эмоцый.
-- Уразіла арганізацыя збору. Усё выразна, па рэгламенце, а на працягу
усяго мерапрыемства адчувалася атмасфера адзінства і салідарнасці. Больш за 1,1 тысячы
дэлегатаў аб'яднала VII Усебеларускі народны сход. Яшчэ тысячы чалавек
сачылі за стужкай навін на месцах, абмяркоўвалі самыя актуальныя пытанні ў
працоўных калектывах.
Незабыўным быў выступ Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка —
сапраўдны лідар, для якога важны мір у краіне, імкненне да шчаслівай
будучыні.
Ён адразу ў сваім выступе абазначыў, што Беларусь — кампактная краіна, а
беларусы — вельмі міралюбны народ па сваёй прыродзе, які валодае запасам магутнай
жыццёвай энергіі. Быць моцнымі міру гэтага нам абсалютна чужое, але мы ведаем,
што значыць быць моцнымі ў імя міру. Гэта наша памяць, гэта наш гістарычны
вопыт, які каштаваў нам вельмі дорага.
Пытанні, якія ўзнімаюцца на Усебеларускім народным сходзе, з'яўляюцца вельмі важнымі
для нашага грамадства і дзяржавы.
Ігар Генадзевіч акцэнтаваў, што дэлегаты ад Лепельскага раёна — гэта
прафесіяналы сваёй справы, патрыёты краіны, неабыякавыя грамадзяне з актыўнай
грамадзянскай пазіцыяй.
Таксама лідар дэпутацкага корпуса раёна адзначыў, што Канцэпцыя нацыянальнай
бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь, якія былі зацверджаны на
пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, афіцыйна апублікаваны на
Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. За зацвярджэнне абодвух дакументаў
дэлегаты УНС прагаласавалі аднагалосна.
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына — гэта асноватворныя
дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай
бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змен у свеце,
ІГАР УРБАН ПАДЗЯЛІЎСЯ ЎРАЖАННЯМІ АБ УНС З ВАЕНСЛУЖАЧЫМІ ЗАСЛОНАЎСКАГА ГАРНІЗОНА
прымяненне ваеннай сілы ў межах рэагавання на наяўныя выклікі і пагрозы.
У новай Канцэпцыі нацбяспекі скарэкціраваны паняцці крыніцы і пагрозы
нацыянальнай бяспецы. Упершыню дадзены азначэнні рызыкі і выкліку нацыянальнай
бяспецы. Уточнены і прыведзены да адзінага назоўніка ўсе азначэнні
бяспекі.
У распрацоўцы Ваеннай дактрыны прымалі ўдзел не толькі вайскоўцы, але і амаль
усе дзяржаўныя органы. Яна канкрэтызуе пытанні прымянення ваеннай сілы
у мірны час. Так, напрыклад, правакацыі, узброеныя акцыі з боку суседзяў
не з'яўляюцца канфліктам, але на іх трэба рэагаваць стратэгічным стрымліваннем.
Як менавіта гэта рабіць — прапісана ў дакуменце.
-- Завяршыў Кіраўнік дзяржавы Збор словамі: «Наша задача — абараніць
суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. Мы павінны захаваць краіну,
забяспечыць яе шчаслівую будучыню. Больш гэта ніхто не зробіць за нас, таму што
час выбраў нас!» Згодны з Кіраўніком дзяржавы, мы ўсе павінны быць
моцнымі і адзінымі ў адстойванні інтарэсаў роднай краіны, -- завяршыў сустрэчу
Ігар Генадзьевіч.