Напярэдадні свята Дня народнага адзінства наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» і ГА «БелТІЗ» па Лепельскім раёне правялі пазнавальнае падарожжа, у рамках якога адбылася квест-гульня «Беларусь – краіна адзінства!».

Мэта дадзенага мерапрыемства: усведамленне сваёй прыналежнасці да беларускага народа, згуртаванага гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.

Удзельнікі гульні пагаварылі пра месцы, дзе яны нарадзіліся, пра значэнне слова «адзінства», наведалі воінскія пахаванні і ў памяць аб загінуўшых усклалі кветкі на магілы герояў.

Тэма квеста вельмі актуальная для нас, бо згуртаванасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці заўсёды былі галоўнымі якасцямі для жыхароў нашай краіны.