Важнай падзеяй для вернікаў Лепельскага раёна стала прыбыццё рэліквіі 5 ліпеня ў касцёл Святога Казіміра.
Важнай падзеяй для вернікаў Лепельскага раёна стала прыбыццё рэліквіі 5 ліпеня ў касцёл Святога Казіміра. Святая Варвара (Барбара) аднолькава шануецца і каталікамі, і праваслаўнымі. Святой Варвары звычайна моляцца ў цяжкія моманты: пры ўзнікненні многіх хвароб, каб пазбегнуць раптоўнай смерці, і падчас розных пандэмій. Лічыцца, што нават знаходзіцца побач з гэтай рэліквіяй ужо азначае прычасце.
12 ліпеня 2020 года а 12.00. абраз Святой Варвары (Барбары) будзе перададзены з Касцёла Святога Казіміра ў Храм Раства Хрыстова. На працягу наступнага тыдня абраз будзе выстаўлены па чарзе ў трох праваслаўных храмах:
12-14 ліпеня - Храм Раства Хрыстова (г. Лепель, вул. Будзённага, д.7)
14-16 ліпеня - Храм Праабражэння Гасподняга (г. Лепель, вул. Чуйкова, д.75 а)
16-17 ліпеня - Храм абраза Божай Маці «Неўпіваемая Чаша» (д. Бароўка).
На працягу тыдня вернікі могуць пакланіцца абразу. Далей абраз працягне сваё паломніцтва па гарадах Беларусі.
Гісторыя святыні
Абраз стварыў вядомы брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч. Гэта імя многім знаёма, бо майстар у свой час аднавіў Крыж Ефрасінні Полацкай. Асаблівасць абраза – у тэхніцы выканання. У тонкіх «залатых» перагародках, якія мы не бачым няўзброеным вокам, — уся палітра французскай эмалі.
Гарады Санта-Барбара, названыя ў гонар Святой, знаходзяцца ў такіх краінах, як Аргенціна, Бразілія, Іспанія, Мексіка і іншыя. Гэта сведчыць аб глыбокім шанаванні Вялікамучаніцы ў розных краінах свету.