28 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Знакамітых музыкантаў з Беларусі, Расіі, Літвы збярэ XXIV Міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салерцінскага ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі Нэлі Мацаберыдзэ. У гэтым годзе важная для аматараў класічнай музыкі падзея адбудзецца з 3 па 22 снежня. Адкрые фестываль 3 снежня прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Івана Салерцінскага традыцыйны канцэрт выкладчыкаў і лепшых навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага аднайменнага каледжа. Знакавымі датамі для прыхільнікаў класікі стануць 10 і 11 снежня. У гэтыя дні ў зале Віцебскай абласной філармоніі выступіць лаўрэат міжнародных конкурсаў, заслужаны артыст Расіі Аляксандр Князеў. Перад гледачамі ён паўстане як віяланчаліст і арганіст з праграмай "І.С.Бах - "Музычная біблія", якая ўключае самыя значныя творы гэтага вялікага кампазітара. Адметнай з'яўляецца і віяланчэль, з якой ён будзе выступаць, адзначыла Нэлі Мацаберыдзэ. Паводле яе слоў, гэты музычны інструмент быў выраблены вучнем Страдывары Карла Бергондзі (1686-1747). Раней гэты інструмент доўгі час гучаў у руках Рыгора Пяцігорскага і Святаслава Кнушавіцкага, а пасля смерці апошняга ў 1963 годзе на ім ніхто не граў: віяланчэль шукала свайго выканаўцу, не даючыся па гучанні нікому. Працяглы перыяд забыцця завяршыўся ў 1987 годзе сустрэчай з Аляксандрам Князевым, які скарыў унікальны інструмент і з таго часу канцэртуе толькі з ім. Праграма фестывалю ўключае таксама выступленні струннага квартэта імя І.Стравінскага (Расія) Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі, ансамбля салістаў Лундстрэм трыа (Расія), лаўрэата міжнародных конкурсаў Ігара Урьяша (фартэпіяна, Расія), вядомага саліста Літоўскай нацыянальнай філармоніі Ігнаса Місюра-Туманава (бас-барытон, Літва) у тандэме з канцэртмайстрам Дайвай Петручыёнітэ (фартэпіяна), ансамбля салістаў "Класік-АВажнай падзеяй у жыцці XXIV фестывалю стануць навуковыя чытанні, якія збяруць 3-4 снежня музыкантаў і музыказнаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі ў 14-ы раз. У ходзе двухдзённага мерапрыемства прагучаць даклады аб творчай біяграфіі Івана Солерцінскага, Леаніда Уцёсава, сучасных інтэрпрэтацыйных формах музыкі і інш. Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя зборніка, прысвечанага І.Солерцінскаму і фестывалю. Выданне ўключае чатыры раздзелы (гісторыя фестывалю, постаць і асоба Івана Солерцінскага, падзеі і людзі Віцебска музычнага, матэрыялы XII-XIII навуковых чытанняў), а таксама дадаткі з афішамі мінулых гадоў, праграмамі ўсіх чытанняў і бібліяграфічным спісам публікацый аб фестывалі.-0-

БЕЛТА