Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету час ад часу сутыкаюцца з неразуменнем з боку рыбаловаў, барацьба з браканьерствам і іншымі парушэннямі прыродаахоўнага заканадаўства ў сучасных рэаліях патрабуе адпаведнага падыходу і пэўных паўнамоцтваў, без якіх яе ажыццяўленне было б неэфектыўным або наогул немагчымым.
На жаль, разуменне ў гэтым пытанні з боку грамадзян назіраецца далёка не заўсёды. Час ад часу на вадаёмах узнікаюць канфліктныя сітуацыі, пры якіх рыбаловы пачынаюць «пракачваць» свае правы і перашкаджаць інспектарам у даглядзе аўтамабіляў, лодак і рыбалоўнай амуніцыі, спасылаючыся на недапушчальнасць падобных дзеянняў з боку «рыбнагляду». І тут яны не правы! Згодна з п. 13.5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №27 ад 15.01.2025 г., падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў работнікі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету маюць права спыняць транспартныя і плавучыя сродкі, судны і праводзіць іх дагляд. Акрамя таго, інспектары маюць права правесці асабісты дагляд грамадзян.Ці маюць права работнікі Дзяржінспекцыі праводзіць дагляд аўтамабіляў і асабістых рэчаў грамадзян
4.6.20260 праглядаў