МІНСК, 18 кастрычніка (БелТА) – Трэцяя місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па постпраграмным маніторынгу пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана будзе працаваць у Беларусі з 18 па 29 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
«Мэта візіту – правядзенне трэцяга агляду беларускай эканомікі ў рамках постпраграмнага маніторынгу ў адпаведнасці з пагадненнем з МВФ, тэрмін дзеяння якога завяршыўся ў красавіку 2010 года. Пасля гэтага справаздача місіі будзе абмяркоўвацца саветам дырэктараў МВФ. Візіт дае магчымасць беларускім уладам і супрацоўнікам МВФ абмеркаваць палітыку ўладаў і перспектывы беларускай эканомікі на 2013 год», – інфармавалі ў прадстаўніцтве.
Беларусь рэалізавала праграму stand-by, падтрыманую крэдытам МВФ на суму $3,6 млрд, у студзені 2009 – красавіку 2010 года. Беларусь выказвае зацікаўленасць у новай праграме супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.
БелТА
Місія МВФ пачала працу ў Беларусі
18.10.20120 праглядаў