З 1 студзеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў за 2024 год. Прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб аб даходах, атрыманых у 2024 годзе, фізічным асобам неабходна не пазней 31 сакавіка 2025 года.

Інфармацыя па пытаннях прадстаўлення фізічнымі асобамі падатковай дэкларацыі па падаходным падатку за 2024 год сабрана ў адпаведным раздзеле на афіцыйным сайце.