15 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваны ў 2012 годзе на 39 прадпрыемствах камунальнай уласнасці і без ведамаснай падпарадкаванасці ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў прагназуецца ў памеры $86 млн., што на 19% больш, чым у бягучым годзе. Прадугледжваецца рэалізацыя экспартаарыентаваных праектаў на прадпрыемствах "Палімерканструкцыя", "Энергакомплект", "ЛЛК-Нафтан", "Інтэрсервіс", Верхнядзвінскім масласырзаводзе, на прадпрыемствах Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты", "Віцебскхарчпрам", а таксама дрэваапрацоўкі, машынабудавання, абутковай і швейнай прамысловасці.
У цяперашні час у рамках пераліку імпартазамяшчальных тавараў, замацаваных за аблвыканкамамі, у рэгіёне асвоена вытворчасць 27 відаў вырабаў. Да канца бягучага года ў рамках 16 імпартазамяшчальных праектаў падведамнымі арганізацыямі рэгіёну плануецца выпусціць прадукцыі на $42 млн.-0-
БЕЛТА
Імпартазамяшчальныя праекты ў 2012 годзе збіраюцца ажыццявіць 39 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці
15.12.20110 праглядаў