Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сёння ў Палацы Незалежнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сёння ў Палацы Незалежнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Палацы Незалежнасці інаўгурацыя будзе праходзіць упершыню. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прыме Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш за 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Затым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесціцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе вайскоўцы прымуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Па завяршэнні цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.

З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).

Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама праслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб'яднаныя любоўю да роднай Беларусі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)