19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня 2011 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Па яе завяршэнні адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.
Мерапрыемства будзе трансліравацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі - 12.50 (па мінскім часе).-0-
БЕЛТА
Інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 21 студзеня
19.1.20110 праглядаў