Начальніца аддзела маркетынгу ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» Наталля Шумчанка ў складзе беларускай дэлегацыі наведала Інданезію, дзе на сумесным форуме адбылася прэзентацыя чатырох вытворцаў харчовай прадукцыі нашай краіны, у тым ліку і малочнакансервавага камбіната. Міністэрствам сельскай гаспадаркі Беларусі падпісаны мемарандум аб пастаўцы прадуктаў харчавання ў Інданезію.

Як расказала Наталля Мікалаеўна, у гэтай краіне адкрываюцца добрыя перспектывы для актыўнага супрацоўніцтва. У Інданезіі ведаюць беларускае сухое малако і цэняць яго за якасць. Але каб пастаўляць прадукцыю ў краіну з мусульманскімі традыцыямі, неабходна атрымаць спецыяльны сертыфікат «Халяль». Атэставаць прадпрыемствы будзе інданезійскі бок. Ужо летам гэтага года прадстаўнікі краіны маюць намер наведаць Беларусь і пазнаёміцца з вытворчасцю.

На Лепельскім малочнакансервавым камбінаце назапашаны велізарны вопыт работы з замежнымі партнёрамі. Геаграфія паставак уключае ў сябе два дзясяткі краін свету, сярод якіх Германія, Францыя, Галандыя, В'етнам, Сінгапур, Лівія і іншыя. За чатыры гады супрацоўніцтва, да прыкладу, у Венесуэлу адпраўлена 13200 тон сухога малака. Ужо сёлета адгружана 400 тон, а цяпер рыхтуецца новы дагавор на пастаўку беларускай прадукцыі ў гэтую краіну. Падпісаны ён будзе, хутчэй за ўсё, пасля выбараў прэзідэнта ў Венесуэле.

Алена Целятка.