11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыя ў Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года склала 4,4% супраць 7,7% за аналагічны перыяд мінулага года. У ліпені 2010 года інфляцыя склалася на ўзроўні 0,3%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У 2009 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,1% (0,8% у сярэднім за месяц). На 2010 год інфляцыя запланавана ў межах 8-10%. У студзені-ліпені 2010 года цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі павялічыліся на 10,8%, у тым ліку за ліпень - на 0,3%. Цэны на будаўніча-мантажныя работы, паводле даных Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у ліпені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем 2010 года выраслі на 1,1%, а ў параўнанні са снежнем 2009 года - на 8,9%. Паводле даных Белстата, цэны на харчовыя тавары ў ліпені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем павялічыліся на 0,2%, са снежнем 2009 года - на 4,3%. Нехарчовыя тавары за сем месяцаў 2010 года падаражэлі на 5,1%, за ліпень - на 0,1%. Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў ліпені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем выраслі на 0,8%, са снежнем 2009 года - на 3,8%.-0-

БЕЛТА