10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020-га склаў 101,1%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020-га склаў 101,1%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што падвяргаюцца ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені ў параўнанні са снежнем склаў 101%.

Цэны на харчовыя тавары ў студзені выраслі на 1,5% у параўнанні са снежнем, на нехарчовыя - на 1,3%. Паслугі ў студзені ў параўнанні са снежнем падаражэлі на 0,3%.

Белта