8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку 2013 года склала 1,1%. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,1%, са снежням 2012 года - 105,4%.
Цэны на харчовыя тавары ў сакавіку 2013 года ў параўнанні з лютым павялічыліся на 0,6%, са снежням 2012 года - на 5,2%. На нехарчовыя тавары ў сакавіку да лютага цэны павялічыліся на 0,4%, да снежня - на 1,8%.
Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым сталі вышэйшымі на 3%, са снежням 2012 года - на 12%.
У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12%. Па выніках 2012 года яна склала 21,8%. Інфляцыя ў студзені 2013 года склала 3%, у лютым - 1,2%.-0-