9 лістапада, Мінск /Кар. БелТА/. Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку 2012 года склала 1,8%. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем склаў 101,8%, з снежням 2011 года - 118,1%. У верасні да жніўня гэты паказчык складаў 101,3%. Па прагнозе на 2012 год інфляцыя ў Беларусі запланавана на ўзроўні 19-22%. Цэны на харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем павялічыліся на 2,3%, са снежням - на 20,9%. На нехарчовыя тавары ў кастрычніку цэны выраслі на 1,2%, са снежням - на 9,7%. Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2012 года ў параўнанні з вераснем склаў 101,8%, са снежням мінулага года - 118,1%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары - адпаведна 100,8% і 124,6%, прамежкавыя - 101,7% і 114%, спажывецкія - 102,1% і 122,5%. Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,1%, са снежням 2011 года - на 27,4%, у тым ліку ў раслінаводстве - адпаведна на 4% і на 53,6%, у жывёлагадоўлі - на 0,1% і на 20,7%. У будаўніцтве ў кастрычніку цэны выраслі ў параўнанні з папярэднім месяцам на 1%, са снежням - на 31,2%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы - адпаведна на 0,5% і на 36,1%, на машыны і абсталяванне - на 0,8% і на 12,1%, іншыя работы і затраты - на 4,5% і на 32,4%. Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем склалі 100,9%, са снежням - 134,1%. Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у кастрычніку да верасня застаўся на ранейшым узроўні, да снежня - 123,8%. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем склаў 101,3%, са снежням - 127,8%.-0-

БЕЛТА