Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці, часткай 1 артыкула 15.35. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час і тэрміны, альбо ў забароненых месцах. Альбо забароненымі прыладамі. Альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Аднак такія вялікія штрафы не адпужваюць некаторых нашых грамадзян ад спроб незаконна здабываць рыбу. Вось некалькі прыкладаў.

Так, непрацуючы жыхар в. Жажліна здабываў рыбу сеткамі на возеры Жажліна. У момант выхаду на бераг з сеткамі і з рыбай быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі, складзены адміністрацыйны пратакол. У грамадзяніна было канфіскавана дзве рыбалоўныя сеткі і рыба. Пастановай суда Лепельскага раёна з дадзенага грамадзяніна быў спагнаны штраф у памеры 3 960 000 рублёў са спагнаннем шкоды і кошту рыбы ў памеры 1 953 000 рублёў.

Беспрацоўны жыхар в. Бароўка захацеў палавіць рыбу, аднак замест вудаў ён узяў рыбалоўныя сеткі, якія ён загадзя выставіў на возеры Бабрыца. У момант выхаду з возера быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі. Была канфіскавана рыба і шэсць рыбалоўных сетак. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзенага грамадзяніна накладзены штраф у памеры 3 960 000 рублёў і шкода ў памеры 590 000 рублёў.

Непрацуючыя грамадзяне, абодва жыхары в. Матырына, на возеры Матырына ажыццяўлялі здабычу рыбы сеткамі, за што і былі затрыманы работнікамі інспекцыі. Пры іх аказалася рыбалоўная сетка і рыба. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзеных грамадзян накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў памеры 3 780 000 рублёў кожнаму, а таксама спагнана салідарная шкода ў памеры 2 520 000 рублёў.

Нават з леташняй базавай велічынёй штрафы вялікія. А з 1 студзеня 2016 года базавая велічыня вырасла (210 000 рублёў), а, такім чынам, выраслі сумы штрафаў.

Таксама хочацца нагадаць, што хутка пачнецца вясна: 9 сакавіка пачне дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака, якая працягнецца да 25 красавіка, а 10 красавіка пачынаецца агульная забарона на вылаў усіх відаў рыб, і яна будзе доўжыцца да 8 чэрвеня ўключна. Варта адзначыць, што рыба, злоўленая ў забаронены час і забароненымі спосабамі, будзе ацэньвацца ў трайным памеры за кожную асобіну. Калі сума шкоды складае 100 і больш базавых велічынь, грамадзянін ужо нясе крымінальную адказнасць па ч.1 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.