Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці, часткай 1 артыкула 15.35. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час і тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу цягнуць накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Аднак такія значныя штрафы не спыняюць некаторых грамадзян ад спроб незаконна здабываць рыбу.

Тым не менш, жыхар в. Баброва здабываў рыбу сеткамі на меліярацыйным канале, які ўпадае ў возера Астравно Лепельскага раёна. Быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі і складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.15.35 КОАП РБ. У грамадзяніна была канфіскавана рыбалоўная сетка і дзве асобіны шчупакі. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзенага грамадзяніна накладзены штраф у памеры 20 б.в., што складае 4 200 000 рублёў.

Жыхар г. Лепеля здабываў рыбу острогай на рацэ безназоўнай, якая ўпадае ў возера Акано Лепельскага раёна. Быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі. У грамадзяніна была канфіскавана острога і 15 асобін шчупакі. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 28 350 000 рублёў. Матэрыялы ў дачыненні да дадзенага грамадзяніна накіраваны ў Лепельскае РАУС для вырашэння пытання аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы па ч. 2 арт. 281 КК РБ.

Жыхар г. Лепеля на возеры Праша здзяйсняў замах на здабычу рыбы рыбалоўнымі сеткамі. Аднак быў затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі і ў дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.15.35 КОАП РБ. У грамадзяніна былі канфіскаваны рыбалоўныя сеткі. Пастановай суда Лепельскага раёна на дадзенага грамадзяніна накладзены штраф у памеры 20 б.в. 4 200 000 рублёў.

Яшчэ раз хочацца нагадаць, што з 10 красавіка дзейнічае агульная забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб і працягнецца яна да 8 чэрвеня ўключна. Рыба, злоўленая ў забаронены час, забароненымі спосабамі, будзе спаганяцца ў трайным памеры за кожную асобіну. Калі сума шкоды складае 100 і больш базавых велічынь, то прадугледжана крымінальная адказнасць па ч. 1 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.