Пракуратурай Лепельскага раёна падтрымана абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў крадзеж ровара.

Пракуратурай Лепельскага раёна падтрымана абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў крадзеж ровара.

Пракуратурай раёна падтрымана абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні раней неаднаразова судзімага жыхара Лепельскага раёна, 1971 г.н., які здзейсніў крадзеж ровара.

У ходзе папярэдняга і судовага расследавання ўстаноўлена, што жыхар в.Забоенье Лепельскага раёна 09.03.2020, паўторна, маючы намер на наўмыснае, бязвыплатнае, проціпраўнае завалоданне чужым маёмасцю, з карыслівых меркаванняў, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся ў адным з пад'ездаў у доме па вул. Школьнай у г.Лепелі, наўмысна, шляхам крадзяжу, таемна выкраў ровар коштам 600 рублёў, які належыць адной з жыхарак названага пад'езда, пасля чаго з выкрадзеным маёмасцю збег, затым ровар прадаў за 10 беларускіх рублёў.

Крацеж названага ровара абвінавачваны здзейсніў у пад'ездзе, дзе пражывае яго сястра, вяртаючыся ад яе ў госці да сябе дадому. Характэрна, што раней грамадзянін ужо быў асуджаны за аналагічнае злачынства ў 2018 годзе, калі таксама здзейсніў крадзеж ровара з таго ж пад'езда.

Прыгаворам суда Лепельскага раёна абвінавачваны прызнаны вінаватым і на падставе ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Старшы памочнік пракурора

Лепельскага раёна

юрыст 2 класа Е.В.Банеўская