Увайшоў у законную сілу прыгавор суда Лепельскага раёна ў дачыненні да начальніка аддзялення паштовай сувязі.
Увайшоў у законную сілу прыгавор суда Лепельскага раёна ў дачыненні да начальніка аддзялення паштовай сувязі.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні Лешчовай Е.М. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.210 КК Рэспублікі Беларусь. Так, сваімі наўмыснымі дзеяннямі Лешчова Кацярына Міхайлаўна здзейсніла завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Будучы на пасадзе начальніка аддзялення паштовай сувязі Чэрэйшчына, выкрала грашовыя сродкі, якія знаходзіліся ў касе аддзялення паштовай сувязі, а таксама знакі паштовай аплаты і маркіровачную прадукцыю, латарэйныя білеты, тавары паўсядзённага попыту, пасылкавыя скрыні, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, якія знаходзіліся ў памяшканні аддзялення паштовай сувязі, грашовыя сродкі, ажыццяўляючы неабгрунтаваную выплату страхавога паведамлення Белдзяржстраху, а таксама неабгрунтаваную выплату адраснай дапамогі, неабгрунтаваную выплату матэрыяльнай дапамогі, неабгрунтаваную выплату па неіснуючым укладзе.
У выніку злачынных дзеянняў Лешчова Е.М. у перыяд часу з 25.07.2016 па 22.02.2017 выкрала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі Віцебскага філіяла РВУП «Белпошта» на агульную суму 4361 рубель 41 капейка.
Пракурорам раёна на вышэйназваную суму прад'яўлена іскавая заява аб спагнанні сумы прычыненай шкоды.
Судом Лепельскага раёна Лешчова Е.М. прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 210, і прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь у суме 1150 рублёў і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на 2 гады.
У адпаведнасці з ч.1 арт.77 КК Рэспублікі Беларусь прыменена ў дачыненні да абвінавачванай адтэрміноўка выканання асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады.
Інфармацыя аб праведзенай працы пракуратурай Лепельскага раёна
Разгледжана крымінальная справа ў выязным судовым пасяджэнні ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які незаконна набыў і захоўваў небяспечнае наркатычнае рэчыва, а таксама незаконна захоўваў выбуховае рэчыва.
Разгледжана крымінальная справа ў выязным судовым пасяджэнні ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які незаконна набыў і захоўваў небяспечнае наркатычнае рэчыва.
У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што жыхар в.Бароўка шляхам куплі, наўмысна, незаконна, без мэты збыту набыў часціцы рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру, масай 0,053 грама, якое з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай, пасля чаго захоўваў дадзенае рэчыва ў падвальным памяшканні.
Ён жа, незаконна захоўваў па месцы жыхарства выбуховае рэчыва, якое з'яўляецца бездымным порахам прамысловага вырабу і адносіцца да катэгорыі метальных выбуховых рэчываў і прыдатнае для вытворчасці і выбуху.
Судом Лепельскага раёна з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы жыхар в. Бароўка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь і ч. 2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з ч.1,2 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады без канфіскацыі маёмасці.
У дачыненні да асобы, якая збыла вышэйназваныя наркатычныя рэчывы, таксама ўзбуджана крымінальная справа па факце збыту небяспечнага наркатычнага рэчыва, у цяперашні час праводзіцца папярэдняе расследаванне.
Старшы памочнік пракурора
Лепельскага раёна
юрыст 3 класа Ю.П. Лабуць