Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Сенна, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 317 на тэрыторыі Лепельскага раёна.

У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што жыхар г. Сенна кіраваў тэхнічна спраўным аўтамабілем і, рухаючыся па 168 кіламетры дарогі М-3 Мінск-Віцебск, перасек лінію гарызантальнай дарожнай разметкі, якая абазначае край праезнай часткі дарогі, і выехаў на правую па ходзе яго руху абочыну, чым парушыў патрабаванне п. 84 Правілаў дарожнага руху, дзе правай часткай кузава кіраванага ім аўтамабіля здзейсніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся на ровары ў попутным напрамку па асфальтаванай абочыне. У выніку дарожна-транспартнага здарэння веласіпедысту прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце небяспекі для жыцця.

Судом Лепельскага раёна жыхар г. Сенна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 2 гады.

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў жыллёвага заканадаўства, у тым ліку якія тычацца забеспячэння захаванасці і належнай эксплуатацыі жыллёвага фонду.

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў жыллёвага заканадаўства, у тым ліку якія тычацца забеспячэння захаванасці і належнай эксплуатацыі жыллёвага фонду.

У выніку праведзенай праверкі ўстаноўлена, што работнікамі КУП «Бароўка» не забяспечваецца належнае тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, у выніку чаго стан балконаў, фасадаў і іншых канструкцый не заўсёды адпавядае тэхнічным патрабаванням.

Па выніках праведзенай праверкі ў КУП «Бароўка» унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў жыллёвага заканадаўства, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», прычын і ўмоў, якія спрыялі дадзеным парушэнням.