Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 317-1 на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 317-1 на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 317-1 на тэрыторыі Лепельскага раёна.
У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што жыхар Лепельскага раёна, раней судзімы па ч.1 арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь 29.08.2017, не маючы права кіравання транспартным сродкам, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіраваў належным яму аўтамабілем «Юга Фларыда».
Ён жа, будучы асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь, 19 верасня 2017 года таксама не маючы права кіравання транспартным сродкам, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіраваў належным яму аўтамабілем «Юга Фларыда».
Судом Лепельскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317-1 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартным сродкам тэрмінам на 5 гадоў са штрафам у памеры 350 базавых велічынь, што складае 8050 рублёў, таксама ў адпаведнасці з ч. 1 арт.107 КК Рэспублікі Беларусь прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 154 на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 154 на тэрыторыі Лепельскага раёна.
Так, мужчына, маючы адзіны намер на сістэматычнае нанясенне пабояў, здзекаваўся з сумесна пражываючай жонкай раней у 2016 годзе ў стане алкагольнага ап'янення, з асабістых непрыязнаўных адносін, якія ўзніклі на глебе сваркі, наўмысна нанёс не менш аднаго ўдару рукой у вобласць галавы сваёй жонцы.
Ён жа, у чэрвені 2017 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янэння, з асабістых непрыязнаўных адносін, што ўзніклі на глебе рэўнасці, наўмысна нанёс сваёй жонцы шматлікія ўдары па целе, затым, не высветліўшы, з кім жонка правяла вечар, дастаў са сваіх штаноў скураны рамень, узяў яго ў руку, яшчэ раз спытаў, дзе яна была і з кім, пасля чаго нанёс жонцы ўдар рамянём па спіне, на крыкі і просьбу жонкі спыніць мужчына адказаў, што зараз будзе балюча, пасля чаго завязаў на рамяні некалькі вузлоў і рамянём з вузламі нанёс не менш за два ўдары па спіне жонкі.
Пасля гэтага, на наступны дзень, нанёс жонцы не менш за адзін удар рукой у галаву, пасля чаго штурхнуў пацярпелую, ад чаго яна ўпала на асфальт на праезнай частцы вуліцы на ніжнія канечнасці, затым захапіў рукой валасы і працягнуў не менш за адзін метр, а калі пацярпелая стала ўцякаць, дагнаў яе, паваліў на зямлю на пясчанай абочыне вуліцы, узяў у руку прыгаршчу пяску, частку з якога запіхнуў у рот пацярпелай, а затым сеў на яе зверху, рукамі захапіўшы шыю пацярпелай і сціскаючы яе, утрымліваў так не менш за хвіліну, тым самым прычыніўшы апошняй цялесныя пашкоджанні.
У ходзе судовага следства бакамі заяўлена хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прыміраннем бакоў.
Судом Лепельскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.154 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год без штрафу. У адпаведнасці з ч.1 арт. 78 КК Рэспублікі Беларусь пастаноўлена не прыводзіць прызначанае пакаранне ў выкананне, калі абвінавачаны на працягу аднаго года не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя судом абавязкі і ў вольны ад працы час выканае грамадска-карысную працу ў аб'ёме 120 гадзін.
Пракурор Лепельскага раёна
старшы саветнік юстыцыі
А.А. Несцярэнок