Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Чашнікі, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Чашнікі, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Чашнікі, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Лепельскага раёна.

У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што раней не судзімы жыхар г. Чашнікі, знаходзячыся па месцы жыхарства пацярпелай, наўмысна шляхам крадзяжу таемна выкраў належачыя састарэлай пацярпелай 1919 г.н. грашовыя сродкі ў суме 1100 рублёў, тым самым прычыніўшы шкоду на вышэйуказаную суму.

Судом Лепельскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ тэрмінам на 200 (дзвесце) гадзін.

У Лепельскі райвыканкам унесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўных закупках у аддзеле адукацыі, спорту і турызму. У ходзе праведзенай праверкі было ўстаноўлена, што аддзелам адукацыі, спорту і турызму Лепельскага райвыканкама 03.03.2017 на афіцыйным сайце www.icetrade.by размешчаны план дзяржаўных закупак на 2017 год.

Разам з тым, праверка паказала, што закупка прадуктаў харчавання ажыццяўляецца, па сутнасці, без правядзення якіх-небудзь канкурэнтных працэдур (згодна з інфармацыяй, якая змяшчаецца на www.icetrade.by, да 22.11.2017 звестак аб правядзенні якіх-небудзь працэдур закупак адсутнічаюць).

Фактычна прадукты закупляюцца шляхам заключэння прамых дагавораў з Лепельскім РайПО, пры гэтым службовымі асобамі аддзела адукацыі райвыканкама якіх-небудзь звестак па вывучэнні кан'юнктуры рынку магчымых пастаўшчыкоў прадукцыі не прадастаўлена, звестак аб цэнах набытых тавараў таксама няма, аплата ажыццяўляецца па фактычным кошце прадукцыі пасля рэалізацыі. Акрамя неналежнага правядзення працэдур дзяржаўных закупак, аддзелам адукацыі, спорту і турызму Лепельскага райвыканкама дапускаюцца парушэнні і пры арганізацыі закупак у сферы будаўніцтва.