Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в. Стары Лепель Лепельскага раёна і жыхара г. Мінска, якія здзейснілі злачынства па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в. Стары Лепель Лепельскага раёна і жыхара г. Мінска, якія здзейснілі злачынства па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в. Стары Лепель Лепельскага раёна і жыхара г. Мінска, якія здзейснілі злачынства па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Раней не судзімыя абвінавачваныя, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у маі месяцы 2018 года, групай асоб па папярэдняй змове, загадзя размеркаваўшы ролі і абавязкі кожнага ўдзельніка групы, маючы намер, накіраваны на незаконную здабычу рыбы ў асабліва буйным памеры, без належнага на тое дазволу, у перыяд забароны на лоўлю рыбы, у цёмны час сутак, з выкарыстаннем маламернага судна, у працэсе лоўлі незаконна здабылі рыбу на агульную суму 17 801 рубель 70 капеек, прычыніўшы шкоду навакольнаму асяроддзю ў асабліва буйным памеры.

Так, ураджэнец, жыхар в. Стары Лепель і жыхар г. Мінска, у маі 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у забаронены час, у цёмны час сутак, без належнага дазволу, у перыяд забароны на лоўлю рыбы, з выкарыстаннем 5 рыбалоўных сетак, на лодцы, з выкарыстаннем самаробнай прылады для вымання рыбалоўных сетак з вады, здзейснілі выемку гэтых 5 сетак, паклалі іх у лодку і выплылі на бераг, дзе і былі затрыманы супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства жыхар в. Стары Лепель і жыхар г. Мінска сваю віну прызналі цалкам і шчыра раскаяліся.