Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Батукалава Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 4 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Батукалава Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 4 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Батукалава Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па ч. 4 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Так, ураджэнец в. Батукалава, на належачым яго жонцы аўтамабілі ўзяў з сабой бацьку і паехаў да сваёй сваячкі, выпіўшы спіртнога ў гасцях, яны вырашылі накіравацца назад дадому, пры гэтым не ісці пешшу, а з'ехаць на сваім аўтамабілі. Калі ён праязджаў на закругленні ўчастка аўтадарогі, адчуў, што аўтамабіль пачало заносіць у левы па ходзе руху кювет, у выніку аўтамабіль зляцеў у кювет. Пасля таго, як кіроўца вылез з аўтамабіля, убачыў, што бацька ляжыць без прытомнасці і выклікаў хуткую, на месца здарэння прыбылі і супрацоўнікі ДАІ. У выніку дарожна-транспартнага здарэння і неасцярожных дзеянняў ураджэнца в. Батукалава яго бацьку былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, што пацягнулі смерць апошняга.
Сваімі дзеяннямі ўраджэнец в. Батукалава парушыў патрабаванні Правілаў дарожнага руху, парушэнне якіх знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі паміж дарожна-транспартным здарэннем, што адбылося, і смерцю чалавека па неасцярожнасці.
Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец в. Батукалава сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Батукалава Лепельскага раёна прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 5 гадоў, з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах паселішча.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс