Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхара в. Зорніца Лепельскага раёна па ч.2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхара в. Зорніца Лепельскага раёна па ч.2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхара в. Зорніца па ч.2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. Раней судзімы жыхар в. Зорніца, маючы незнятую і непагашаную судзімасць, у перыяд адбыцця выпрабавальнага тэрміну пры ўмоўным непрымяненні пакарання, абвінавачваўся ў тым, што ён у канцы верасня 2018 года паўторна, наўмысна, бязвыплатна, завалодаў маёмасцю пацярпелай, з яе дома выкраў грашовыя сродкі ў памеры 93 беларускіх рублёў, прычыніўшы ёй шкоду на вышэйуказаную суму, пасля чаго з месца злачынства збег, маёмасцю распарадзіўся на сваё меркаванне.

Так, ён, напярэдадні выпіваў і яму захацелася пахмяліцца, вырашыў схадзіць да сваёй цёткі, аднак яе дома не аказалася, тады ён і вырашыў пракрасціся ў дом, каб знайсці спіртное. Пры дапамозе металічнага прута адкрыў уваходныя дзверы, зайшоўшы ў дом, абшукаў пакоі і спіртнога не знайшоў, таму і вырашыў выкрасці грошы, каб купіць спіртное. Дзе цётка захоўвае грошы жыхар в. Зорніца ведаў. Забраўшы грошы, паклаў іх да сябе ў кішэню і выйшаў з дома. Прыйшоўшы да сябе дадому, ён пераапрануўся і паехаў у краму за спіртным.

Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання абвінавачваны сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.

Прыгаворам суда Лепельскага раёна жыхар в. Зорніца прызнаны вінаватым у здзяйсненні тайнага выкрадання маёмасці, з пранікненнем у жыллё і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады. Да зноў прызначанага пакарання далучана неадбытая частка пакарання па папярэднім прыгаворы і канчаткова вызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 2 месяцы з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На карысць пацярпелай спагнаны матэрыяльны ўрон у памеры 43 рублёў.

Прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс