Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены аналіз выканання заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў сферы рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Пракуратурай Лепельскага раёна праведзены аналіз выканання заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў сферы рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Выяўлена, што найбольш папулярным месцам, дзе грамадзянамі сістэматычна рэалізуюцца грыбы, ягады, іншая прадукцыя, прадугледжаная падп. 1.5 п. 1 Указа №222, з'яўляецца міні-рынак, размешчаны на скрыжаванні вул. Чуйкова г. Лепеля і трасы М3. Дадзены міні-рынак абсталяваны драўлянымі крытымі гандлёвымі месцамі для рэалізацыі рознай прадукцыі. У сваю чаргу, звесткі аб дадзеным міні-рынку ў гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь не ўнесены. Асноўнай прычынай працяглага выкарыстання грамадзянамі дадзенага месца для гандлю з'яўляецца зручнае месца размяшчэння, а вялікі аўтамабільны паток на аўтамабільнай трасе М3 стварае дадатковую прывабнасць дадзенага месца для гандлю. Пры гэтым рэалізацыя грамадзянамі прадукцыі ажыццяўляецца не толькі ў асенне-вясновы перыяд, але і зімой, калі там прадаецца прадукцыя, нарыхтаваная грамадзянамі пасля ўборкі ўраджаю, а таксама нехарчовыя тавары.

Дадзены факт быў адлюстраваны ў прадстаўленні, накіраваным у Лепельскі райвыканкам. Па выніках разгляду дадзенага прадстаўлення рашэннем Лепельскага райвыканкама ад 25.01.2018 №83 «Аб устанаўленні пераліку месцаў для рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць» міні-рынак, размешчаны на скрыжаванні вул. Чуйкова г. Лепеля і трасы М3, уключаны ў пералік месцаў, дзе дазволена рэалізацыя тавараў фізічным асобам.

Памочнік пракурора Лепельскага раёна                                               А.С. Рудзіс