Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні жыхара в. Малы Полсвіж, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні жыхара в. Малы Полсвіж, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

20-гадовы жыхар в. Малы Полсвіж у канцы лютага 2019 года зайшоў на прысядзібную тэрыторыю пацярпелай і выкраў розныя металічныя дэталі, металічны сейф і ванну, прычыніўшы пацярпелай шкоду на агульную суму 320 рублёў. Выкрадаў маёмасць з мэтай далейшага продажу. Атрыманыя грошы патраціў на набыццё спіртных напояў.

Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання жыхар в. Малы Полсвіж сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся. Шкода ў поўным аб'ёме кампенсавана.

Судом Лепельскага раёна жыхар в. Малы Полсвіж прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 77 КК прыменена адтэрміноўка выканання пакарання на 1 год, калі на працягу тэрміну адтэрміноўкі ён не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

Гэты прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

 

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні ўраджэнца в. Каменка, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні ўраджэнца в. Каменка, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Увосень 2018 года –гадовы абвінавачваны пражываў у свайго знаёмага Г. у г. Лепель, у адзін з дзён лістапада, праходзячы праз тэрыторыю могілак, звярнуў увагу, што на некаторых магілах агароджа выканана з металічных ланцугоў, тады ж і вырашыў, што можна выкрасці дадзеныя ланцугі. Вырашыў прыйсці за імі ўночы ці ўвечары. Тачку для выкрадання ланцугоў браў без пытання ў свайго знаёмага, у якога і пражываў. Так ён выкраў ланцугі з некалькіх агароджаў на могілках. Ланцугі з могілак выкрадаў адзін, здаваў іх у нарыхтоўчы кіёск, а грошы траціў на спіртное.

Як падчас папярэдняга расследавання, так і падчас судовага расследавання ўраджэнец в. Каменка сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся. Шкода ў поўным аб'ёме кампенсавана.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец в. Каменка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 240 гадзін.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

 

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.