Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання праекта экалагічна значнага рашэння аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля (далей – праект рашэння).
Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання
27.06.2017 года
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання праекта экалагічна значнага рашэння аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля (далей – праект рашэння).
Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.06.2016 №458 (далей – Палажэнне), у форме інфармавання грамадскасці ў перыяд з 23 мая 2017 года па 23 чэрвеня 2017 года ўключна.
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта рашэння было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскі край» у нумары ад 23 мая 2017 года № 41 (11494), а таксама паведамленне разам з электроннай версіяй праекта рашэння аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля, былі размешчаны на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама ў сетцы Інтэрнэт – www. lepel.vitebsk-region.gov.by, у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».
Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта рашэння змяшчала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з п. 14 гл. 2 Палажэння.
Азнаёміцца з праектам рашэння грамадзяне і юрыдычныя асобы маглі з 23 мая 2017 года па 23 чэрвеня 2017 года (з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00) у адміністрацыйным будынку Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, 6, каб. 107.
За перыяд правядзення грамадскага абмеркавання праекта рашэння з 23 мая 2017 года па 23 чэрвеня 2017 года заўваг і (або) прапаноў, ад грамадзян і юрыдычных асоб па праекце рашэння, зваротаў ад грамадскасці з заявай аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні праекта рашэння не паступіла.
Па выніках правядзення грамадскага абмеркавання праекта рашэння камісія вызначыла:
1. Лічыць грамадскае абмеркаванне па праекце рашэння аб зацвярджэнні схем азелянёных тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля адбыўшымся ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2016 № 458.
2. У парадку, устаноўленым артыкулам 33¹ Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года № 205-З «Аб раслінным свеце» на працягу месяца пасля зацвярджэння схемы азелянёных тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля размясціць яе на афіцыйным сайце мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Пратакол