Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА) па аб'екце «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» (заказчык - Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»)

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА) па аб'екце «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» (заказчык - Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1»)

Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.06.2016 №458 (далей – Палажэнне), у форме інфармавання грамадскасці ў перыяд з 13 кастрычніка 2020 года па 11 лістапада 2020 г. (уключна).

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы АУНА было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскiкрай» у нумары 9 кастрычніка 2020 года № 81 (111846), а таксама паведамленне разам з электроннай версіяй справаздачы аб АУНА па аб'екце «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» былі размешчаны на афіцыйным сайце Лепельскага раісп. у сетцы Інтэрнэт – www. lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб АУНА утрымлівала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з п. 35 гл. 4 Палажэння, а менавіта: кантактная інфармацыя аб паштовых і электронных адрасах, нумарах тэлефонаў і факсаў, куды грамадзянам і юрыдычным асобам можна было накіраваць заўвагі і (або) прапановы па справаздачы аб АУНА арганізатарам грамадскага абмеркавання, былі вызначаны тэрміны накіравання заўваг і (або) прапаноў, тэрміны і парадак накіравання заяў аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА, а таксама, аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы.

Азнаёміцца са справаздачай аб АУНА грамадзяне і юрыдычныя асобы маглі з 13 кастрычніка 2020 года па 11 лістапада 2020 г. (уключна).

з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00) у адміністрацыйным будынку Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе 211174, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., горад Лепель, вуліца Ленінская, 6.

За перыяд правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб АУС па аб'екце: «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» прапановы, звароты ад грамадскасці з заявай аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУС, а таксама аб неабходнасці правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы не паступіла.

Па выніках правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб АУС камісія вызначыла:

1. Лічыць грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце: «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» адбыўшымся ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2016 № 458.

2. Рэкамендаваць аб'ект: «Базавая станцыя ў в. Савін Дуб Лепельскага раёна Віцебскай вобласці» для далейшай рэалізацыі ва ўстаноўленым парадку.