Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА) па аб'екце...

Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання
21.06.2017 года

ГРАМАДСКАЕ АБМЕРКАВАННЕ

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА) па аб'екце: «Будаўніцтва памяшканняў па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (заказчык - Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», распрацоўшчык - Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Архітэктурна-канструктарскае бюро «Конарх»).

Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.06.2016 №458 (далей – Палажэнне), у форме інфармавання грамадскасці ў перыяд з 19 мая 2017 года па 19 чэрвеня 2017 года ўключна.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы АУНА было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскі край» у нумары ад 19 мая 2017 года № 40 (11493), а таксама паведамленне разам з электроннай версіяй справаздачы аб АУНА па аб'екце: «Будаўніцтва памяшканняў па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» былі размешчаны на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама ў сетцы Інтэрнэт – www.lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».