Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта "Будаўніцтва гандлёвага павільёна, размешчанага па адрасе...

ГРАМАДСКАЕ АБМЕРКАВАННЕ

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта "Будаўніцтва гандлёвага павільёна, размешчанага па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Горскі с/с, вёска Заслонава, У-1" (далей па тэксце - аб'ект".

Заказчык - Лепельскае раённае спажывецкае таварыства.

Грамадскае абмеркаванне праводзілася ў адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2016 № 687 (далей – Палажэнне № 687), у форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта: «Будаўніцтва гандлёвага павільёна, размешчанага па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Горскі с/с, вёска Заслонава, У-1» утрымлівала неабходную інфармацыю ў адпаведнасці з п.9 гл.1, п.20 гл.2 Палажэння № 687.

Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання па аб'екце было апублікавана ў раённай газеце «Лепельскi край» у нумары ад 17 ліпеня 2018 года № 57 (11614), а таксама паведамленне было размешчана на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама ў сетцы Інтэрнэт – www.lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» і размешчана на 1-м паверсе ў вестыбюлі галоўнага ўваходу Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

Грамадскае абмеркаванне адбылося ў перыяд з 30 ліпеня 2018 года па 23 жніўня 2018 года ўключна.

Экспазіцыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта праводзілася ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама з 30 ліпеня 2018 года па 13 жніўня 2018 года штодня (акрамя суботы і нядзелі) - з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.